Паважаныя калегі, бацькі!
Прапануем Вам народныя забаўлянкі, лічылкі, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, спрыяюць выхаванню павагі да свайго народу, далучаць Вашых дзяцей да непаўторнага свету паэзіі.
Сядзіць сыч на капе
Сядзіць сыч на капе,
А сава на другой,
Гой-гой-гой! на другой,
Гой-гой-гой! на другой.
У савы сыч пытае:
— Хто ў лесе гукае?
Гу-гу-гу! — гукае,
Гу-гу-гу! — гукае
— Дрывасекі мае
Сякуць лес у мяне.
Чах-чах-чах! — у мяне,
Чах-чах-чах! — у мяне.
I сякуць, і крычаць,
Каб звяроў напужаць.
Пух-пух! — напужаць,
Пух-пух! — напужаць.
Гушкі, гушкі, гушкі
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
Сталі сакатаці.
Чаго птушкам даці?
Прынясу ім жыта,
Будуць птушкі сыты.
Пасыплю гароху —
Хай ядуць патроху.
Ды насыплю грэчкі —
Хай нясуць яечкі.
Сядзіць мядзведзь на калодзе
Сядзіць мядзведзь на калодзе,
Капшук вышывае,
А сыны-медзведзяняткі
Шоўкам падшываюць.
Стары заяц-работнічак
На скрыпцы грае,
А лісіца, а хітрыца
З куста выглядае.
А сарокі-белабокі
Пусціліся ў скокі,
А вароны, стары жоны,
Пайшлі жыта жаці.
А зязюля, а зязюлька
Жыта малаціла,
А карова, а карова
Жыта вынасіла.
Казёл меле, казёл меле,
Каза падсыпае,
А малыя казляняты
У мяшок збіраюць.
Муха месіць, муха месіць,
Камар воду носіць,
А малыя камарочкі
У іх цеста просяць.
У куце сядзіць мядзведзь Ягорачка
У куце сядзіць мядзведзь, Горкай, горкай, горачкай
Хустку вышывае, Ішоў малы Ягорачка.
А лісічка-невялічка Ваўкоў не баяўся,
Хатку прыбірае. Страхаў не пужаўся.
А каток пячэ аладкі, Выразаў Ягорачка
Масла падлівае. Дудачку-свісцёлачку,
Мышанятка жвава, гладка I свістаў ён птушачкай,
Катку памагае. Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Іграў я на дудцы Кую, кую ножку
Іграў я на дудцы, Кую, кую ножку,
Седзячы на будцы. Паеду ў дарожку.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Дарожка крывая,
Ту-лю-лю! Кабылка сляпая,
Грае мая дудка, Еду, еду, еду,
Пяе весялушка. Ніяк не даеду.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Прыпрагу сароку,
Ту-лю-лю! Паеду далёка,
Як зайграла дудка — У новай кашулі
Прыбег скакаць Юрка. Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.
Ладкі ладком
Ладкі ладком,
Піражкі з мядком,
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.
Ладу, ладу, ладкі Люлі-люлі-люлі
- Ладу, ладу, ладкі Люлі-люлі-люлі,
- Дзе былі? Селі на варотах
- У бабкі. Прыляцелі куры,
- А што елі? У чырвоных ботах.
- Кашку. Сталі сакатаці -
- А што пілі? Што курачкам даці?
- Малачко. Ці ячменю жменьку?
Бабулька казала, Ці гарошку трошку?
Як нас частавала: Ці жыта карыта?
- Прыходзьце часцей, Ці бобу каробу?
Пачастую смачней: Трэба даць ім грэчкі,
Дам вам сыраквашкі, Каб неслі яечкі.
Бярозавай кашкі.
Сарока-варона Кукарэку, певунок
Сарока-варона Кукарэку, певунок,
На прыпечку сядзела, Залаценькі чубок,
Кашку варыла, Пад паветачку пайшоў,
Дзетак карміла. Курку-рабку там знайшоў.
Гэтаму дала, Пачаў курку пытаць,
Гэтаму дала, Ці ўмее чытаць.
Гэтаму дала, — Не чытаю, не пішу,
Гэтаму дала, Толькі яйкі нясу.
А гэтаму не дала. Што дзень дзецям нашу
Гэты пальчык — Аж па цэламу кашу.
Вялікі гультайчык:
Круп не драў,
Цеста не мясіў, Сонейка-сонца
Вады не насіў. Сонейка-сонца,
Лыжка на паліцы, Выгляні ў аконца,
Кашка ў камяніцы. Пасвяці нам трошку,
Шуг! Шуг! Шуг! Дам табе гарошку.
Паляцелі —
На галоўку селі.
| Лічылкі
Раз, два - кружава, Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Тры, чатыры - пачапілі, Выйшаў зайчык пагуляць. Пяць, шэсць - кашу есць, Трох ахотнічкаў напала, Сем, восем - сена косім, Майго зайчыка злапала. Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. Піф-паф, о-ё-ёй, Грош згубілі, два знайшлі Памірае зайчык мой. У карчму усе пайшлі: Прыняслі яго дамой, Чай п'юць, кружкі б'юць, Паглядзелі - ён жывой. На стол грошыкі кладуць. |
******* *******
Ляцеў лебедзь, Эні, бэні, тры капторы,
Лічыў дзесяць, Мы спаймалі ў лесе вора,
Цар хацеў мяне павесіць, Сталі думаць і гадаць,
А царыца не дала Як нам вора пакараць.
І павесіла цара. Мы звязалі рукі, ногі
Цар вісеў, вісеў, вісеў І пусцілі па дароге.
І ў памыйку уляцеў, Хто ні едзе, хто ні йдзе,
Усю памыйку аблізаў Па капеечцы кладзе.
І спасіба не сказаў. Нам капеечка не нада,
Зажмурыцца вору нада.
******* *******
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Цынцы-брынцы, два кальца
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выстругалі малайца,
Выплыў белы месяц, На святой нядзельцы
А за месяцам луна, Здзелалі кацельцы,
Хлопчык дзеўчыны слуга. Кадельцы упалі,
- Ты, слуга, падай карэту, На кузню сказалі.
А я сяду і паеду. Кузня божыцца: - Не я,
Ты, слуга, падай лімон, Балалаечка мая.
А я свісну, а ты - вон! Балалаечка-гудок,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выстругалі малайца,
Выплыў белы месяц, На святой нядзельцы
А за месяцам луна, Здзелалі кацельцы,
Хлопчык дзеўчыны слуга. Кадельцы упалі,
- Ты, слуга, падай карэту, На кузню сказалі.
А я сяду і паеду. Кузня божыцца: - Не я,
Ты, слуга, падай лімон, Балалаечка мая.
А я свісну, а ты - вон! Балалаечка-гудок,
Разваліўся мой дамок.
******* *******
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Аты-баты, шлі салдаты,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Аты-баты, на базар,
Выплывае белы месяц, Аты-баты, што купілі?
А за месяцам луна, Аты-баты, самавар.
Выйшла дзевіца-слуга. Аты-баты, колькі стоіць?
- Ты, слуга, падай карэту, Аты-баты,тры рубля.
А я сяду і паеду, Аты-баты, хто выходзіць?
Ты, слуга, падай мятлу, Аты-баты, гэта я.
А я хату падмяту.


Комментариев нет:
Отправить комментарий