У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень або некалькі хвілін паразмаўляйце на ёй.
На працягу дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Нашы выхаванцы вельмі таленавітыя і не любяць сумаваць, з задавальненнем інсцэніруюць забаўлянкі, вершы. Невялікае тэатралізаванае дзейства дапамагае зрабіць працэс навучання дзяцей беларускаму маўленню падобным на гульню, а засваенне беларускай мовы – неўсвядомленым і легкім.
Так, падчас драматызацыі казкі "Зайкава хатка" дзеці стараліся размаўляць правільна і выразна, перадаць настрой і характар вобразаў праз рухі, інтанацыю, міміку. Засваенне беларускага фальклору закладвае духоўны скарб, які спатрэбіцца нашым выхаванцам у дарослым жыцці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на роднай мове, упрыгожвалі беларускім арнаментам адзенне, і даведаліся пра выставу беларускіх майстроў, якая знаходзіцца ў міні-музеі «Беларуская хатка». Ёсць у нашых дзетак магчымасць дакрануцца да нацыянальнай культуры праз беларускую вопратку — апрануць беларускі нацыянальны касцюм і разгледзіць самабытнасць, яркасць і прыгажосць арнамента адзення, якое апраналі людзі ў далёкім мінулым.






Комментариев нет:
Отправить комментарий